Максім Багдановіч. Вечна юны, як наша зямля

15.12.2016
Усяго дзесяць гадоў доўжылася дзейнасць таленавітага сына беларускай зямлі. Крыўдна мала суджана было пражыць Максіму Багдановічу, яму было наканавана пражыць на нашай зямлі 25 год 5 месяцаў і 16 дзен. Ён памёр яшчэ на подступах да таго, што мы звычайна называем «росквітам творчых сіл». Але творам, якія ён паспеў падарыць народу, выпаў зайздросны лес: да яго неўміручых радкоў усё з большай сілай цягнуцца шчырыя сэрцы людскія. Імя паэта стала адным з самых дарагіх у памяці ўдзячных нашчадкаў. Вечна светлы i вечна дужы, Вечна юны, як наша зямля. Мы табой ганарымся — і плачам, Мы нясём цябе ў сэрцы праз дым. Нізка голаў схіляю, юнача, Перад вечным глаголам тваім. У. Караткевіч. «Багдановічу» #МаксімБагдановіч120 Наша група ў ВК: https://vk.com/csl_by Наша група ў ФБ: https://www.facebook.com/CSL.by/ Наша старонка ў Інстаграм: https://www.instagram.com/cnbnanb/

Похожие видео

Показать еще