Зьміцер Вайцюшкевіч - Лісоўшчыкам. 06.06.2015
Словы Міхась Чарняўскі Музыка Зьміцер Вайцюшкевіч Ах, якія былі пагоні, Ах, якія былі баі. Быццам птушкі ляцелі коні, На чатыры бакі зямлі. Мы Масковію дзідай мерылі, Шабляй мерылі сіні Дунай, Даляцелі б і да Амэрыкі, Толькі ж надта далёкі край. Не сумуйце, шляхетныя пані, Кавалеры ў стэпе ляжаць. Будуць вечніцца нашы расстаньні Без магілы, сьлязы і крыжа. Хмарка лёгкая вуціццай шэрай Праплыві на Радзімы парог, Жменькай дожджу пастукай у дзьверы, Прашапчы, што вярнуцца ня змог. Ах, якія былі пагоні, Ах, якія былі баі. Быццам птушкі ляцелі коні, На чатыры бакі зямлі. Мы Масковію дзідай мерылі, Шабляй мерылі сіні Дунай, Даляцелі б і да Амэрыкі, Толькі ж надта далёкі край.
Похожие видео
Показать еще