Янка Купала. Жыў для Беларусі. HD
У 2011г. пачаліся здымкі цыкла ролікаў пра беларускіх літаратараў пад назвай "Жыў для Беларусі". Планавалася, што будзе зроблена па 3 відэа на кожнага літаратара (юнацтва/сталасць/апошнія гады жыцця). Усё гэта ляжыць зараз у выглядзе гатовых літаратурных і рэжысэрскіх сцэнароў, раскадровак, канцэпцый і напрацовак. Там і Янка Купала і Максім Багдановіч і Якуб Колас і Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і шмат яшчэ хто. На дадзены момант у відэа-варыянце ёсць гэты працоўны варыянт роліка пра Купалу і яшчэ адзін пра Багдановіча. У пашыранай версіі ідэі цыкла ролікаў прыводзяцца асобы з гісторыі Беларусі ўсіх часоў (ад Вітаўта і да Машэрава). Прычым, канцэпцыя цыкла ў тым, каб паказаць нейкія невядомыя, але цікавыя ці характэрныя факты, рысы характараў выбраных постацяў. Гэты ролік застаўся ў працоўным варыянце, як дэманстрацыя канцэпцыі, яго планавалася пасля пераздымаць. Рэжысура, сцэнар - Меліхавец Аляксандар У ролях: Янка Купала - Меліхавец Аляксандар Паўліна Мядзёлка - Жалубоўская Вераніка
Похожие видео
Показать еще