Зянон Пазняк патлумачыў, што рабіць у выпадку акупацыі | Позняк призывает сопротивляться оккупации
http://belsat.eu/?p=607893 Лідар КХП БНФ Зянон Пазняк выступіў з палымянаю прамоваю на мітынгу з нагоды Дня вайсковай славы. Акцыя адбылася ў Нью-Ёрку ля будынку прадстаўніцтва Расеі ў ААН. «Калі ўзброены салдат чужога войска зайшоў узброены на тваю тэрыторыю, Канстытуцыя і міжнароднае права дазваляюць абараняцца са зброяй у руках. Мы гаворым аб тым, каб Беларусь была гатовая абараніць свой суверэнітэт, абараніць сваю незалежнасць», – заявіў Зянон Пазняк. Удзельнікі мітынгу прыйшлі на акцыю з патрабаваннямі вывесці з тэрыторыя расейскія войскі, што бяруць удзел у вучэннях «Захад-2017». Зянон Пазняк заявіў, што гэтыя манеўры – распачынаннем акупацыі, што мае гібрыдны характар. Ён заклікаў да ўзброенага супраціву, калі войска не будзе выведзенае, а Беларусь будзе акупаваная Расеяй.