Раскіданае гняздо Спектакль па творы Янки Купалы

21.01.2017
Падзеі драмы пачынаюцца ўлетку, перад касьбою, у хаце Лявона Зябліка, пасьля працягваюцца на яе руінах, на «раскіданым гнязьдзе» і завяршаюцца позьняй восеньню. У цэнтры твору — сям’я Зяблікаў. Гаспадар сям’і Лявон — самы трагічны пэрсанаж у п’есе. Ён нібы ўвабраў у сябе ўвесь горкі лёс безьзямельнага селяніна. Ня здолеўшы даказаць свайго права на ўладаньне зямлёй, зьнясілены царскім судом, Лявон накладвае на сябе рукі.[1] Цэнтральным у творы зьяўляецца вобраз сына Лявона — Сымона. Дух бунтарства, непакоры ўласьцівы Сымону ад нараджэньня. Але спачатку яго бунтарства мае стыхійны характар. Чалавек горды, нескароны духам, Сымон, як і бацька, спачатку трымаецца ўласнага, хоць і ўжо разбуранага гнязда, імкнецца давесьці судовую справу да канца, даказаць праўду. Нічога не дамогшыся, Сымон пакідае руіны й ідзе ў шырокі сьвет, на вялікі сход, па Бацькаўшчыну.[1] Вельмі драматычны лёс сястры Сымона Зоські, вобраз якой таксама пададзены ў псыхалягічна складаным і дыялектычным разьвіцьці. Натура надзвычай уражлівая, у нечым нават экзальтаваная, Зоська як бы ў палоне сваіх чароўных, дзівосных мрояў і мараў. Але сьветлыя, чыстыя памкненьні дзяўчыны ўступаюць у вялікі разлад з суровай, жорсткай рэчаіснасьцю, сутыкнуўшыся зь якой, Зоська губляе розум. Аднак у фінале твору, калі надышоў час узьнімацца на помсту, на Зоську находзіць як бы прасьвятленьне, і яна ідзе адзінай дарогай з Сымонам.[1] Непаўторны характар 14-гадовага Данілкі — хлапчука не па гадах разумнага й разважлівага. Яго, як і Зоську, вабіць чароўны сьвет прыгожага й ягоны любімы занятак — змайстраваць скрыпку й сваёю музыкай суцешыць і разьвесяліць людзей, несьці сьветлы прамень у іх змрочнае, бязрадаснае жыцьцё. Калі Данілка выправіцца ў сьвет разам з маці, ён будзе ёй добрым памочнікам, будзе аберагаць сваіх малодшых — сястру Аленку й брата Юрку.[1] Своеасаблівы шлях разьвіцьця праходзіць у п’есе жонка Лявона Марыля. Яна цяжка хворая, прыкаваная да ложку. Але калі памірае Лявон, Марыля ўстае з пасьцелі. Гэта сымбалічна: калі гінуць у змаганьні бацькі, на іх месца становяцца маці. Калі ў фінале п’есы Марыля разам з малодшымі дзецьмі пакідае родную хату, яе ўчынак не ўспрымаецца як капітуляцыя перад жыцьцёвымі нягодамі. Ходзячы ад хаты да хаты, Марыля будзе расказваць людзям пра самавольства паноў, пра несправядлівасьць на зямлі.[1] Паказальна, што Марыля выпраўляецца ў вандроўку разам са Старцам, чалавекам блізкага да яе лёсу. Ён таксама раней меў свой кавалак зямлі, але яго адтуль сагналі. Дасьведчаны чалавек, Старац нясе людзям векавую народную мудрасьць. Ён умее выслухаць чалавека, паспагадаць яго бядзе, даць разумную параду. Старац сее сярод людзей дух непакоры, нязломнасьці перад выпрабаваньнямі лёсу.[1] Пасьля Старца да Зяблікаў заходзіць Незнаёмы і таксама ў найбольш драматычныя, паваротныя моманты іх жыцьця. Як і Старац, Незнаёмы ня мае свайго ўласнага імя, прозьвішча, ня мае сваёй біяграфіі. Яго вобраз абагульнены, рамантызаваны. Гэта як бы сам покліч вякоў да людзей абудзіцца ад

Похожие видео