ЛІСТЫ ДА ЦЁТКІ з ХХІ стагоддзя. Цётка «Мой сад». Чытае Няхай Аляксей, ДУА «Гімназія № 6 г. Гродна».
У 2021 годзе культурная грамадскасць Беларусі адзначае 145-ю гадавіну з дня нараджэння нашай славутай зямлячкі, класіка беларускай літаратуры, паэтэсы-дэмакраткі Алаізы Пашкевіч (Цёткі). З гэтай нагоды Гродзенскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі ладзіць абласную грамадска-літаратурную інтэрнэт-акцыю «Лісты да Цёткі з ХХІ стагоддзя».