Зміцер Вайцюшкевіч - Арыстакратка (2004)

06.03.2010
"Паравоз кахання" Словы Рыгора Барадуліна (правапіс дарэформенны) http://www.todar.net/downloads/lyrics/paravoz_kahannia.doc Лёс мяне сьцежкамі радасьці вёў, Вёў да цябе на спатканьне, Ты беларуска, ты нашых краёў, Арыстакратка каханьня. Гэтак кахаць ад цямна да відна, Гэтак галубіць да раньня Можа ў зьнявераным сьвеце адна Арыстакратка каханьня. Ты як пасланьніца сьветлага дня, Поўная замілаваньня, Ты недасяжная, як вышыня, Арыстакратка каханьня. Панскага роду, натурай ня мніх, Я не хачу панаваньня, Быць мне дазволь на паслугах тваіх, Арыстакратка каханьня. Згодзен кіпець я ў пякельнай смале І не прасіць ратаваньня, Толькі б аднойчы сказала але Арыстакратка каханьня.

Похожие видео

Показать еще