Коршунаў: беларусы ёсць і будуць, а вось дзе і як яны будуць — вырашаецца зараз HD
19 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — сацыёлаг, былы кіраўнік Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Генадзь Коршунаў. Нацыянальная ідэя “творыцца” тут і цяпер. Прычым не ў звыклым “вертыкальным” выглядзе, калі яе зверху спускаюць народу, а ў выглядзе “гарызантальным”. Калі кожны з нас цяпер не толькі робіць ўнёсак у гэту агульную нацыянальную ідэю, але і будуе, фармулюе яе для сябе самога. Будуе сябе ў гэтай нацыянальнай ідэі, перакананы Генадзь Коршунаў. Пра тое, як не згубіць разуменне таго, што “Мы — ёсць!”, і як захаваць каштоўнасныя здабыткі беларускай нацыі, мы і разважаем у чарговым выпуску "Ідэі Х" з Генадзем Коршунавым.