Жанчына з дзіцём-інвалідам прадае нырку, каб выжыць! / Людскія справы | «Продам почку за ремонт» HD
Поўную версію праграмы глядзіце па спасылцы http://www.tvp.pl/sess/tvplayer.php?object_id=33794621 «Людзі, прашу ў вас дапамогі! Не, не матэрыяльнай... Я прашу, можа хто падкажа, дзе можна прадаць нырку», – напісала ў сацсетках 47-гадовая Алена Куколь. На грошы ад продажы ныркі Алена плануе памяняць праводку і падлогу ў хаце – каб адчапіліся органы апекі. 25 год яна выхоўвае сына-інваліда ў цяжкіх жыццёвых умовах. Муж сышоў, сказаўшы, што знойдзе маладую, якая здаровых народзіць. Пасля гэтага працаваць часу не было: жанчына жыве на дапамогу па догляду за дзіцём. Мясцовыя чыноўнікі патрабуюць, каб Алена палепшыла свае жыллёвыя ўмовы за свае грошы, інакш дадуць штраф і пазбавяць бацькоўскіх правоў. Адчай давёў Алену да цяжкога рашэння – прадаць нырку. Як дапамагчы Алене, разважаюць эксперты ў студыі «Людскія справы»: палітык і псіхолаг Таццяна Караткевіч і пенсіянерка Галіна Ігнатовіч, якая сама вясною ад адчаю залезла на будаўнічы кран і абяцала скочыць, калі ўлады яе не выслухаюць.
Похожие видео
Показать еще