Не схавай ад мяне аблічча Свайго HD
Спявае айцец Яўген Голуб OFMConv. Не схавай ад мяне аблічча Свайго... Псальм 26:9 Бачу вочы Твае, Хоць Цябе я ня бачыў ніколі. Чую голас Твой вышні, Хоць ніколі не чуў я Цябе. Гэтак вязень сьляпы Бачыць вочы забытае волі, Гэтак чуецца голас зьнядзелены Немай мальбе. А Табою малюся, А Табою сьмялею й баюся, А Табою дазволены жыць, Паміраю й жыву, А Табой паддаюся, А не паддаюся спакусе, А са страхам і верай На плаху Тваю Я кладу галаву. Чуць ды бачыць Цябе – І зашмат, і замала. Гэта ласка нябесная – Слухаць Тваю цішыню. Ты задумаў мяне Мудра а дасканала. Я пахібіў Твой плён, І сябе я за гэта віню.