Якуб Колас - Родныя вобразы HD

16.07.2018
Якуб Колас - Родныя вобразы Вобразы мілыя роднага краю, Смутак і радасць мая! Што маё сэрца да вас парывае? Чым так прыкованы я К вам, мае ўзгорачкі роднага поля, Рэчкі, курганы, лясы, Поўныя смутку і жальбы нядолі, Поўныя смутнай красы? Толькі я лягу і вочы закрыю, Бачу я вас прад сабой. Ціха праходзіце вы, як жывыя, Ззяючы мілай красой. Чуецца гоман мне спелае нівы, Ціхая жальба палёў, Лесу высокага шум-гул шчаслівы, Песня магутных дубоў... Вобразы мілыя, вобразы смутныя, Родныя вёскі і люд, Песні цягучыя, песьні пакутныя!.. Бачу і чую вас тут. Беларуская Палічка: http://knihi.com/Jakub_Kolas/Rodnyja_vobrazy_audio.html Мы в Вконтакте: https://vk.com/club148084086 Мы в Одноклассниках: https://ok.ru/group/53407639142555 Помощь в развитии канала: Яндекс деньги: 410015281168936

Похожие видео

Показать еще