Эмоцыі ці рацыо: чаго бракуе каб зьмяніць Беларусь?

31.01.2022
Дзьмітры Шчыгельскі падчапіў мяне на тэзу-пытаньне «а ці патрэбныя думаючыя людзі ў эпоху постмадэрну». У выніку атрымалася размова, якая пакінула па сабе як адказы, так і новыя пытаньні, якія трэба асэнсаваць. Далей проста даю таймкоды. 00:00 Ключавая тэма: а ці патрэбныя людзі,якія думаюць у эпоху постмадэрну. Пастаноўка дыягназу й вызначэньне тэмы: эмоцыі ці рацыё ў палітычных працэсах. Поле рацыянальнага аналізу звужаецца з прычыны зьмены запыту. 04:27 Чаму рацыянальнасьць адыходзіць? Глядзім у гісторыю й, асабліва гісторыю супрацьстаяньня на розным ўзроўні. Чалавек – слабая жывёла, якая вымушаная выжываць. Тут патрэбная рацыянальнасьць. Чалавецтва жыло ў фармаце «хто каго зжарэ». Канец ХХ ст. адсунуў такі выбар. А адсутнасьць выклікаў, канкурэнцыі за права жыць пазбаўляе матывацыі й стварае попыт на эмацыйный падыход. 10:00 Эканоміка карпарацый і нацыянальных дзяржаваў. Стымуляваньне эмацыйнага падыходу як бізнэс-мадэль выхаду на спажыўца. Ці засталося месца рацыянальнасьці? Палітычныя кампаніі на эмоцыях, пазасістэмныя палітыкі й цынічнае паяднаньне эмацыйнага дыскурсу навонкі з рацыянальным падыходам унутры. 13:12 Беларусь. Лукашэнка – рацыянальны гулец, які навонкі гуляе на эмоцыях. Супраць яго будавалася сыстэма, якая абвяргала рацыянальнасьць, але за межамі успрымалася як «свая». Беларусы просяць іх «пашкадаваць» як меншасці, абмежаваныя групы і г.д. Дудзь мог зняць пра ЛГБТ, мігрантаў, жывёлаў. Вырашыў зьняць пра беларусаў. Пакаленьне «сняжынак» і загадзя пройгрышнае пазыцыянаваньне. 16:19 А ці было «рацыё» у апанэнтах Лукашэнкі? «Старая» апазыцыя была рацыянальнай, але не знайшла выхаду на эмоцыі. У адсутнасьці магчымасьцяў пераходу іх трагедыя. Для пакаленьня «сняжынак» было важна іншае – паралельная рэальнасьць. І ўлада рацыянальна гэтае выкарыстоўвала, дэманструючы гатоўнасьць слухаць. 19:00 Што зламалася ў 2020-м годзе і чаму рухавіком актывізацыі стаў страх? У старой абразьлівай фразе «пакаленьне непалоханых ідыётаў» ёсьць толькі адно хібнае слова. Эмацыйная мабілізацыя спрацавала, але адыграла сваю ролю адсутнасьць рацыё. Чаму «впечатленія» і «ашчушчэніе праздніка» не могуць перамагчы рацыянальнасьць. Як эмоцыі замасьцілі дарогу да паразы. 23:29 Цяперашняя сытуацыя. Рацыянальна утрымаліся, эмацыйны адказ «акукліўся». Ці ўсё пагана? Месца пазытыву ў вонкава безпэрспэктыўным балансе. Акцэнты выступу Лукашэнкі і да чаго тут рацыянальныя матывы зьменаў? Лукашэнка пачынае самы небясьпечны для яго шлях. Але перамагчы можа толькі рацыянальнасьць якой у апанэнтаў бракуе. 26:55 Слушныя пытаньні Лукашэнкі да грамадзтва і ягоная псіхатраўма 2020 году. Палеміка з Пазьняком і мадэль дыялёгу. Прычына апеляцый на думкі Зянона – рацыянальная і ідэалягічная база. Сусьветнае супрацьпастаўленьне «нацыянальнае-агульначалавечае» у беларускім разрэзе. 31:51 «А нафиг ему Беларусь?» - канцэпцыя «новай Беларусі» як праява эмацыйнага падыходу і пошукаў «рацыё». Спрэчкі пра дзіцячыя пасочніцы, казкі для дарослых і пошук карысных механізмаў. 34:15 «Пот

Похожие видео

Показать еще