Максім Танк - Мой хлеб надзённы
Максім Танк - Мой хлеб надзённы Непакой за цябе, зямля мая, За твой ураджай, спакойны сон, За дрэва кожнае ў гаях, За весьніх песень перазвон, Непакой за цябе, зямля мая, – Мой хлеб надзённы. Часамі ён горкі ад пылу быў, Часамі салёны ад сьлёзаў быў, Часамі гарачы ад пораху быў, Але і салодкі ад дружбы быў, – Мой хлеб надзённы. I не кладзіце мне хлеб другі У кайстру, калі я ў дарогу іду, На стол, калі бяседу вяду, На сэрца, калі на ім рукі складу. Мы в Вконтакте: https://vk.com/club148084086 Мы в Одноклассниках: https://ok.ru/group/53407639142555 Помощь в развитии канала: Яндекс деньги: 410015281168936