Зьміцер Вайцюшкевіч WZ-ORKESTRA Лясная песьня
Лясная песня Ой, бярозы ды сосны – Партызанскія сёстры, Ой, шумлівы ты лес малады. Толькі сэрцам пачую Тваю песню лясную Ды ўспомню былыя гады. Ды ўспомню пажары, І варожыя хмары, І завеі халодных снягоў, І слату, і нягоды, І начныя паходы, І агні партызанскіх кастроў. Край любімы мой, родны, Ты на свеце свабодны, За цябе я на бітву хадзіў, Каб ніколі, ніколі Ты не быў у няволі, Каб чырвонымі кветкамі цвіў. Адышлі тыя годы, Адгрымелі паходы, Толькі пушча за полем шуміць. Ой, бярозы ды сосны – Партызанскія сёстры, Вас ніколі ў жыцці не забыць. 1950 Чытаць цалкам: http://vershy.ru/content/lyasnaya-pesnya-0
Похожие видео
Показать еще