«Жыве тут сэрца песняра. Якуб Колас» (БТ, 1980 год)

01.11.2017
К 135-летию народного поэта Беларуси Якуба Коласа Смотрите уникальные архивные кадры из фондов Белорусского телевидения – фрагмент телеочерка «Жыве тут сэрца песняра. Якуб Колас». Родная сестра поэта Мария Михайловна читает стихотворение старшего брата «У ночы» во время урока в школьном литературном музее им.Я.Коласа на малой родине белорусского классика в деревне Николаевщина. Запись 1980 года. У НОЧЫ Над калыскай матка Ночку каратае, Хворага сыночка Цешыць, забаўляе. На цвічку павешан Начнічок убогі. Зазірае ў вокны Месячык двурогі. Карагоды зорак Угары мігаюць, Ня зямлі сьняжынкі Сінім блескам зьзяюць. Так спакойна ўсюды, І такая ціша! Хворае дзіцятка Так няроўна дыша! Забівае кашаль, Не дае спакою. Сьпі, маё дзіцятка! Сьпі, мае любое. Ня пужайся, мілы! Бог сьвяты з табою... Вон пайшоў ты з хаты, Сівы дзед з кульбою! Унь пайшоў дзед сівы, Крывіцца і плача... Уцякай адгэтуль, Уцякай, бядача! Ось які дзед гэты - Думаў напалохаць! Будзе-ж усю ночку На марозе вохаць! А не хадзі ў хату. А ня лезь сьляпіцай!.. Плач цяпер і мерзьні Ды ня будзь дурніцай... О, Пятрусь мой цаца! Любім мы Пятруся: Любіць яго тата, Любіць і матуся. Купіць тата Пётру Боцікі на ножкі, Пойдзе мой сыночак Пракладаць дарожкі! Новую кашульку Я табе пашыю, У вадзіцы цёплай Чысьценька памыю. Будзеш ты харошы! Цётка не пазнае «А чый гэта хлопчык?» Дзядзька запытае. Ўсе дзівіцца стануць І хваліць Пятруся. — Гэта — я, — ты скажаш: — Я — сынок Габрусяў… Поўнач пракрычалі Пеўні з хаты ў хату, Ўсё курыць газьніцы Блеск падсьлепаваты. Змучана кабета Мацярынскім горам, Галаву схіліла Над сыночкам хворым. І калыша сына, Страхі адганяе, А самой ёй сэрца Нешта есьць-сьціскае. Якуб Колас. 1910 г. #белтелерадиофонд #архивБТ #телеархив #якубколас #литературабеларуси #золотойфондБТ

Похожие видео