Алег Атаманаў - Я іду да цябе (2010)

01.10.2011
Словы Алега Атаманава http://www.krugradosti.com Гэта ты сустракаеш мяне Кожны дзень, кожны дзень. Песняй, сонцам насустрач ідзеш Па вадзе, па вадзе. І вясёлкаю грае твой дух Нада мной, нада мной. І звяртаюся я да яго Ўсёй душой, ўсёй душой. Гэта ты на дарогах маіх - Светлы боль, светлы боль. Але сёння духоўны мой род Ўваскрасае з табой. Сёння лютасць змяняе вясна, Радасць волю вядзе. Я іду да цябе, Беларусь, Па вадзе, па вадзе! Не за валамі ды не за горамі, Не скаваная загаворамі, А шчаслівая і святая, Бо ёсць доля твая незямная, Бо твой люд да зямелькі блізкі, А зямелька і ёсць калыска. Над калыскаю сонца ззяе: Усміхаецца Беларусь маладая. Гэта ты сустракаеш мяне Кожны дзень, кожны дзень. Я іду да цябе, Беларусь, Па вадзе, па вадзе!

Похожие видео