Песняры - Прывет табе, жыцьцё на волі...
Прывет табе, жыцьцё на волі! Над галавой - дубоў павець, Віднеюць неба, горы, поле Праз лісьцяў сець. Лахмоцьці ценяў на палянах, Схаваўшы золата ляжаць; Яго слаі з-пад дзір парваных Аж зіхацяць. А к ночы свой чырвоны веер У небе сонца разьвярне І разварушаны ім вецер У даль памкне. Калі жа пабляднее золак І цёмнай зробіцца вада Зазьзяе серабром іголак Зор грамада. І роўна мілымі зрабіцца Здалеюць яркі блеск і цень, Той дзень, што мае нарадзіцца, І зьнікшы дзень. М. Багдановіч
Похожие видео
Показать еще