ПАДТРЫМАЙ ВЕРШАМ / Янка Купала “ Я і воля мая” HD
Як сэрца, без якога ня можа жыць чалавек, нараджаецца з намі і наша воля. Мы падаем, адчайваемся, губляем надзею, а яна жыве, дапамагае падняцца, ісці далей і даць сілаў таму, чыя воля прыціснутая, збітая, але жывая. Янка Купала "Я і воля мая" Мы радзілісь на свет — Я і воля мая; Шчыра нас прыняла Ўся людская сям’я. Мы раслі удваём — Я і воля мая; Небу міла было, Мела радасць зямля. Мы жывём удваём — Я і воля мая; Воля песні пяе, Разумею іх я. Толькі ўмром не ўдваём — Я і воля мая; Я памру,— воля век Не пакіне жыцця! 1909г.