Адчуць сябе сапраўдным гаспадаром на зямлі – «Свая зямля» HD
Руслан Гаманчук з Гродна пераехаў ў вёску адразу пасля атрымання дыплома агранома. Выбар прафесіі і месца жыхарства звязаны з даўняй марай стаць сапраўдным гаспадаром на зямлі. Настаўнікі па жыцці паверылі ў яго настойлівую і аптымістычную натуру, а таксама творчы падыход да адраджэння лепшых сялянскіх традыцый. Сёння старшыня сельгаспрадпрыемства «Ніва-2003» Руслан Гаманчук апраўдвае давер вяскоўцаў і ўмела арганізуе калектыў аднадумцаў на прыбытковую дзейнасць. Госць праграмы «Свая зямля» падзеліцца планамі і вызначыць пастулаты шчаслівага жыцця ў беларускай вёсцы. Эфір – 25 мая ў 6-20 (паўтор у 23-00). #гаспадар #свая #зямля #сельгаспрадпрыемства #ніва2003 #гаманчук #беларускае #радыё